Праваабаронца заклікае не пагаджацца на круглыя сталы
На правядзенне круглых сталоў з кампаніяй „АйПауэр” нельга пагаджацца. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Прадстаўнікі завода АКБ заклікаюць грамадскасць да штотыднёвых сустрэч. Усё гэта робіцца толькі для таго, каб адвесці ўвагу ад экалагічных пытанняў, – адзначыў эксперт у галіне права:
– Гэтыя круглыя сталы будуць намагацца паўплываць на думку мясцовага насельніцтва, і змяняць такім чынам, што акумулятары – гэта добра, свінец – гэта амаль што цукар і г.д. Таму з іх боку – гэта вельмі практычна і разумна, але нашы берасцейцы не павінны расслабляцца і верыць у гэтыя байкі.
Лепш такія круглыя сталы не наведваць, тады менш інфармацыі будзе разыходзіцца пра такія фэйкавыя мерапрыемствы, – дадаў Уладзімір Вялічкін.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
