Берасцейскі шпіталь зноў плануе прымаць хворых на каронавірус



Берасцейскі абласны шпіталь зноў плануе прымаць хворых на каронавірус.

На Берасцейшчыне фіксуецца павелічэнне колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19, але дакладныя лічбы не паведамляюцца:

– Вядома, што з’явілася 120 дадатковых ложкаў для хворых на каронавірус у першай гарадскім шпіталі Берасця. Месяц таму паведамлялася, што медычная ўстанова вярнулася да звычайнага рэжыму працы, але зараз чарговы раз вымушана перапрафілявацца.

Дадаткова паведамляецца, што спецыяльныя ковідныя аддзяленні з’явяцца ў Кобрыне і Століне. Перапрафілююцца ў першую чаргу тэрапеўтычнае і інфекцыйныя аддзяленні. Агулам колькасць ложкаў на раёны будзе складаць больш за сотню.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце