Берасцейскі ’’Справядлівы свет’’ збірае рэчы для маламаёмасных сем’яў



Цёплыя рэчы і дзіцячыя цацкі для маламаёмасных сем’яў сабралі прадстаўнікі берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых ’’Справядлівы свет’’. Кіраўнік гарадской арганізацыі Людміла Дзенісенка распавяла, што іх перададуць у дабрачынны дом пры праваслаўным храме ’’Благадаць’’. Рэчы былы ва ўжыванні, але ў добрым стане, – падкрэслівае актывістка.

– Гэта важна ў сувязі з тым, што становішча нашых людзей пагаршаецца. Калі мы прывозілі гэтыя рэчы, то я заўважыла, што людзі, нібыта добра апранутыя, асабліва шматдзетыя маці, ходзяць туды, каб выбраць рэчы для дзяцей. Таму што, як яны кажуць, пасобій і заробкаў мужоў катастрафічна не хапае. І нашая справа дапамагчы тым, хто ў гэтым найбольш мае патрэбу.

Удзельнікі дабрачыннай акцыі прынеслі мужчынскую, жаночую, дзіцячую вопратку і абутак, пасцельныя прыналежнасці, а таксама цацкі.

Беларускае Радыё Рацыя