Берасцейскі завод АКБ прайшоў экалагічную экспертызу



Станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы атрымаў берасцейскі акумулятарны завод.

Раней будаўніцтва шкоднай вытворчасці было спынена па прычыне адмоўных вынікаў экалагічнага кантролю, распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Стала вядома, што „АйПауэр” атрымаў станоўчае заключэнне датычна дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Я так разумею, што яны зноў збіраюцца правесці пусканаладачныя работы і ўвесці ў эксплуатацыю небяспечнае прадпрыемства. Вось такая сітуацыя. Таму ўсе актывісты незадаволеныя, а бліжэйшы час пакажа, як будуць развівацца падзеі.

Акцыі супраць будаўніцтва „АйПауэр” не былі спыненыя ў сувязі з эпідэміяй. Яны працягваюцца кожную нядзелю, на масавыя мерапрыемствы кожны раз прыходзіць каля ста чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце