Берасцейскіх палітвязняў пераводзяць для адбывання пакарання ў іншыя раёны і вобласці



Берасцейскіх палітвязняў пераводзяць для адбывання пакарання ў іншыя раёны і вобласці. На дадзены момант вядома як мінімум пра 16 такіх пераводаў:

– Адметна тое, што родныя і блізкія да канца могуць не ведаць, куды менавіта накіруюць палітвязня. А ў працэсе змены месца адбыцця пакарання, як правіла знікае сувязь — у першую чаргу на некалькі тыдняў не даходзіць карэспандэнцыя.

Напрыклад, у СІЗА №6 горада Баранавічы былі пераведзеныя Віталь Зарадзей і Яўген Камбуль. Аляксанд Церашко, Максім Сілюк і Дэвід Масціцкі трапілі ў выпраўленчую калонію №17 у горад Шклоў.

У Магілёў у выпраўленчую калонію №15 перавялі Артура Халімончыка і Сяргея Лежэнка. У Віцебскую вобласць у выпраўленчую калонію №3 накіраваныя Вячаслаў Шэлемет, Марк Салонікаў і Рыгор Гунько. Дзяніс Марусевіч, Ігар Салавей і Данііл Бандарчук знаходзяцца ў выпраўленчай калоніі №2 у Бабруйску.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце