Берасцейскіх студэнтаў заганяюць на выбары



Студэнтаў Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна зганяюць на датэрміновае галасаванне. Рэктар Ганна Сендэр заахвочвае студэнтаў галасаваць датэрмінова.

Інфармацыю навучэнцам даносяць праз дэканаты факультэтаў падчас заняткаў. Кажа студэнт Арцём:

– У аўторак 6-га верасня да нас у кабінет прыйшоў намеснік дэкана, сказаў, што на гэтым тыдні праводзяцца выбары. Рэктар, як і наш факультэт просіць усіх студэнтаў прагаласаваць датэрмінова, як яны сказалі выканаць свой грамадзянскі абавязак. Скзалі, што ў нас у суботу паставілі пары, а калі мы прагаласуем, то пар не будзе.

Цалкам гук у далучаным файле

Падчас тэлефоннай размовы з прадстаўнікамі ўніверсітэцкага прафсаюза Арцём паведаміў, што на галасаванне не хадзіў, і спаслаўся на адпаведны артыкул Выбарчага кодэксу. Хлопец выказаў здзіўленне, што прафсаюз мае інфармацыю пра тое, хто ўжо прагаласаваў, а хто – не.

Беларускае Радыё Рацыя