Берасцейскім актывістам адмоўлена ў судовым разбіральніцтве



9-ці берасцейскім грамадзянам з 10-ці, якія накіравалі скаргу ў Берасцейскі абласны суд за неўключэнне актывіста “Руху за свабоду” Сяргея Вакуленка ў абласную выбарчую камісію, адмоўлена ў судовым разбіральніцтве.

 

“Паколькі адзін чалавек, рэдактар незалежнай газеты “Берасцейскі кур’ер” Мікалай Аляксандраў, не паставіў у судовай заяве свой подпіс. Хаця такі падыход незаконны”, – кажа адзін з заяўнікаў Дзяніс Турчаняк:

 – Усё “прыцягнута за вушы” судом.  Справа ў тым, што тут цытуецца 34 артыкул, хто мае права на абскарджанне, там напісана, што маюць права выбаршчыкі, якія вылучылі свайго прадстаўніка. Там адсутнічае слова “усімі”. Гэтае слова “усімі” суд узяў невядома адкуль, дакладна не з Выбарчага Кодэксу – там проста не напісана “усімі выбаршчыкамі”, а проста “выбаршчыкамі”. 

Паводле Турчаняка, не можа такога быць, каб з-за аднаго чалавека не абаранілі сваё права 9. Адмову разбіральніцтва ў судзе яны будуць абскарджваць вышэй і пры далейшым незадавальненні звернуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 Беларускае Радыё Рацыя