Берасцейскім палітвязням прапануюць пісаць прашэнні аб памілаванні



Берасцейскім палітвязням прапануюць пісаць прашэнні аб памілаванні для таго, каб хутчэй выйсці на свабоду. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Пры гэтым частка тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах, пагаджаецца на такія дзеянні, але іх не падтрымоўваюць родныя, – адзначыў эксперт у галіне права:

– Некаторыя падпісваюць. Некаторыя самі шукаюць. Але ёсць такія выпадкі, муж кажа, што буду пісаць, а жонка кажа, не пішы, бо ты не вінаваты. То бок, тыя, хто на волі, не падтрымліваюць тых, хто сядзіць. Некаторыя ў адваротнай сітуацыі, калі чалавек сядзіць, яго ўгаворваюць падпішы.

Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу, што нягледзячы на прашэнне аб памілванні, палітвязні з-за кратаў усё роўна выйдуць героямі. Галоўнае – гэта іх жыццё і здароўе.

Беларускае Радыё Рацыя