Берасцейскім уладам не спадабаліся цішоткі з надпісам «Welcome to Belarus»



Welcome to Belarus – цішоткі з такой назвай і выявамі аўтазакаў не спадабаліся берасцейскім уладам.

Яны палічылі такую прадукцыю неадпаведнай рэкламай, што не спрыяе добраму ўспрыняццю іміджу краіны, – распавёў саўладальнік крамы «Князь Вітаўт» і інтэрнэт-крамы kniz.by Алег Чапараў:

– Я атрымаў заказны ліст праз пошту, у якім была афіцыйная папера. Гэты дакумент ад Берасцейскага гарвыканкама, і ён падпісаны першым намеснікам кіраўніка гарвыканкама В.В.Краўчуком. Напісана, што разглядаецца пытанне Берасцейскім гарвыканкамам па наяўнасці ў рэкламе цішотак «Welcom to Belarus», якія мы прадаем, прыкметаў неналежнай рэкламы.

Крама нацыянальнай сімволікі «Князь Вітаўт» знаходзіцца ў цэнтры Берасця – на пешаходнай вуліцы Савецкай.

Яны прадаюць цішоткі, кубкі, розныя аксесуары, упрыгожванні ды іншае.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце