Берасцейскія актывісты атрымалі прэмію
Кампанія супраць пабудовы акумулятарнага завода ў Берасці атрымала Нацыянальную прэмію за дасягненне ў галіне правоў чалавека.
Яе ўрачыстае ўручэнне адбылося 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, на менскай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў»:
– Мы стараліся быць заўважнымі ў Берасці, каб улады ўбачылі наш пратэст. Больш за 41 тысячу подпісаў было сабрана супраць акумулятарнага завода. Улады гэтага не заўважылі, таму мы іншымі візуальнымі сродкамі, у тым ліку і ўдзел у гэтым конкурсе, стараемся прыцягнуць увагу да гэтай праблемы.
– Дзякуем грамадскім аб’яднанням, што яны ўсё ж такі заўважылі нас. Мы рады, што нашая работа заўважна не толькі нам і нашаму Берасцю.
– Мы, канешне, не спыняемся на тым, што мы робім. Мы будзем дамагацца нашых правоў. Усё ж такі акумулятарны завод так і не пачаў працу.
Прэмію берасцейскія актывісты атрымалі ў намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года». Акрамя берасцейцаў, у шорт ліст гэтай прэміі ўвайшлі кампанія «Вярнуць чалавека» і Цыкл мерапрыемстваў «Футбол для ўсіх».
Беларускае Радыё Рацыя