Берасцейскія актывісты маюць намер узгадніць з уладамі фармулёўкі пытанняў



Актывісты маюць намер узгадніць з уладамі фармулёўкі пытанняў, якія выносяцца на мясцовыя рэферэндумы пра лёс акумулятарнага завода пад Берасцем.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, 29 верасня ён перадаў пытанне ў Брэсцкі райвыканкам, а сёння перадаў у Берасцейскі гарвыканкам.

„Гэта робіцца для таго, каб выключыць паўтарэння сітуацыі з ініцыяваннем мясцовага рэферэндуму па гэтым заводзе ў 2019 годзе. Тады Берасцейскі райвыканкам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы менавіта з-за фармулёўкі прапанаванага пытання”, — растлумачыў Кісляк.

Паводле яго слоў, у 2019 годзе праціўнікі завода хацелі правесці такі мясцовы рэферэндум у Берасцейскім раёне, цяпер — на тэрыторыі горада Берасце, а таксама Тэльмінскага сельсавета Берасцейскага раёна, дзе размешчана прадпрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя