Берасцейскія актывісты паскардзіліся ў Міністэрства



Берасцейскія актывісты кампаніі “Гавары Праўду!” паскардзіліся ў Міністэрства жыллёвай гаспадаркі. Іх не задавальняе стан вуліцы Сонечнай. Кампанія за добраўпарадкаванне вуліцы была пачатая яшчэ восеню мінулага году, у тым ліку накіраваныя шматлікія скаргі і звароты, аднак гэта не прынесла плёну.

У мікрараёне Рэчыца тратуарныя сцежкі або адсутнічаюць, або знахозяцца ў дрэнным стане, што замінае руху, – адзначае актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі:

– Гэтая вясной, напачатку лета мы атрымалі першыя вынікі: шэраг вуліц цалкам заасфальтаваныя, напрыклад, Сонечная, Рэчыцкая ды іншыя, але сярод нашых прапановаў было яшчэ добраўпарадкаванне тратуарных сцяжынак.

„Мы плануем комплексна вырашаць праблемы ў мікрараёне Рэчыца”, – дадае Ігар Маслоўскі. Адсутнасць адпаведных умоваў па добра-ўпарадкаванню вуліцы можа прадстаўляць пагрозу для жыцця і здароўя жыхароў мікра-раёну.

Беларускае Радыё Рацыя