Берасцейскія актывісты павіншавалі гараджан з Першамаем



Берасцейскія актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)  і арганізацыі “За свой горад” паралельна з уладамі зладзілі віншаванні гараджан у гарадскім парку з Першамаем – святам Міжнароднай салідарнасці працоўных.

Кажа старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Берасці і арганізацыі “За свой горад” Ігар Маслоўскі:

– Мы раздавалі людзям бюлетэнь “За свой горад”.  Мы падрыхтавалі адмысловыя паштоўкі з 1 траўня і распаўсюджвалі бел-чырвона-белую сімволіку.  Мы распаўсюдзілі каля 600 экзэмпляраў нашай прадукцыі. Людзі з задавальненнем бралі, асабліва дзеці сцяжкі. І такім чынам мы разбавілі гэты афіцыёз, які быў у гарадскім парку.

Паводле Ігара Маслоўскага, мерапрыемства прайшло спакойна, хаця фіксавалася міліцыяй. Маслоўскі лічыць, што ніякіх парушэнняў з іх боку не было.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце