Берасцейскія актывісты плануюць 8 мітынгаў



Берасцейцы падалі заяўкі на правядзенне васьмі мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, паведамляе naviny.by.

Як паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў акцый, чатыры мітынгу плануецца правесці 7, 14, 21 і 28 красавіка ў вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы «Прыбужжа», яшчэ чатыры — з 2 па 5 красавіка ў Берасці ля сцэны ў парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Гэтыя пляцоўкі вызначаны мясцовымі ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Па словах Кісляка, чыноўнікі пастаянна знаходзяць падставы, каб пазбавіць актывістаў магчымасці правесці акцыі супраць акумулятарнага завода.

Грамадская кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 года. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзенне ў Берасці і Берасцейскім раёне 83 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю.

Праціўнікі завода збіраюцца з 25 лютага 2018 года кожную нядзелю на плошчы Леніна ў Берасці.