Берасцейскія актывісты ствараюць інфармацыйна-прававы цэнтр
Вырашаць лакальныя праблемы, што будзе спрыяць рэгіянальнаму развіццю, збіраюцца ў Берасці прадстаўнікі арганізацыі „За свой горад!”.
Актывісты ствараюць інфармацыйна-прававы цэнтр у Берасці, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– Арганізацыя „За свой горад!” мае свае статутныя мэты і задачы. І ў адпаведнасці з гэтымі статутнымі мэтамі і задачамі мы вырашылі стварыць такі інфармацыйна-прававы цэнтр, таму што адна з галоўных нашых задач – інфармаванне грамадзян і ў цэлым грамадскасці і органаў улады аб наяўнасці тых ці іншых лакальных, рэгіянальных праблем.
Прадстаўнікі арганізацыі збіраюцца інфармаваць грамадства пра сацыяльна-эканамічныя і культурніцкія праблемы, распавядаць пра дасягненні гарадоў у рэгіёнах у плане рэгіянальнага развіцця.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце