Берасцейскія актывісты ў Тэрэспалі інфармавалі пра малы памежны рух
Берасцейскія грамадскія актывісты раздавалі ўлёткі ў суседнім польскім Тэрэспалі з інфармацыяй пра малы памежны рух. Актывісты распаўсюдзілі ўлёткі ўздоўж аўтамабільнай чаргі ля самога памежнага пераходу ды ў месцах найбольшай канцэнтрацыі аўтамабіляў з нумарамі берасцейскага рэгіёна.
Распавядае адзін з удзельнікаў кампаніі, Андрэй Шарэнда:
— Гэта карысна ў першую чаргу тым, што даносіцца інфармацыя да людзей. Мы абышлі цэлую чаргу машынаў і сярод іх толькі адзінкі ведаюць пра Малы памежны рух ці проста нешта чулі, але не ведаюць дакладна, што гэта такое. Пра ўсё гэта коратка напісана ў інфармацыйных улётках: што дае малы памежны рух, а таксама падаецца інфармацыя пра тое, у якіх краінах працуе праграма малога памежнага руху.
Малы памежны рух — дамова паміж Беларуссю і Польшчай пра спрошчаны рэжым перасячэння мяжы, для жыхароў абедзвюх краінаў якія жывуць у зоне на адлегласці 30-50 кіламетраў па абодва бакі мяжы. На сённяшні дзень дамова падпісана, але не ратыфікавана менавіта беларускім бокам. Сітуацыя зацягнулася ўжо на пяць гадоў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце