Берасцейскія актывісты выказаліся наконт прапановы Канапацкай
Кіраўнік Берасцейскай арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Людміла Дзенісенка і намеснік Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў адмоўна паставіліся да законапраекта дэпутата Палаты Прадстаўнікоў шостага склікання Ганны Канапацкай аб гарантыях прэзідэнту і яго сям’і.
Паводле Людмілы Дзенісенка, прэзідэнт сацыяльнай дзяржавы павінен атрымліваць сярэднюю пенсію па краіне і жыць тым жыццём, якое стварыў для сваіх грамадзянаў:
– Я лічу, што калі ў нас сацыяльна-арыентаваная дзяржава, то прэзідэнт павінен знаходзіцца ў тых жа ўмовах, што і звычайны грамадзянін нашай краіны.
Валянцін Лазарэнкаў:
– Дык трэба сёння Канапацкай падумаць пра тое, як людзям забяспечыць хаця б частку таго ўзроўню, якім сёння «мафія» прэзідэнцкая карыстаецца: яго дзеці, жонкі, унукі і ўся гэтая гвардыя.
Паводле законапраекта Ганны Канапацкай, экс-прэзідэнту Беларусі і яго сям’і гарантаваныя ахова, недатыкальнасць, пажыццёвая пенсія для экс-прэзідэнта і шматлікія іншыя льготы, якія даюць магчымасць раскошнага жыцця. На думку Канапацкай, яна ліквідавала існы прабел, які быў у пытаннях пераемнасці і змяняльнасці ўлады.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя