Берасцейскія блогеры 31 снежня звернуцца да беларусаў з „Навагоднім віншаваннем”



Берасцейскія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў 31 снежня звернуцца да беларусаў з „Навагоднім віншаваннем”.

Адпаведны анонс з’явіўся на YouTube канале „Народный репортёр”, аўтарамі і вядучымі якога з’яўляюцца блогеры. Кажа Сяргей Пятрухін:

– Выйсці на ровень тэлебачання – такіх планаў у нас няма, але мы хочам крыху пашырыць асартымент тэлеперадач. Я – журналіст. Я люблю сваю працу, і лічу, што кожны мусіць займацца сваёй справай: лекары мусяць лячыць людзей, інжынеры – рабіць нейкія праекты.

Трансляцыя „Навагодняга віншавання” ад Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава пачнецца 31 снежня ў 23:45 па-беларускім часе на YauTube канале „Народный репортёр”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце