Берасцейскія будаўнікі „выбіваюць” заробак
Сям’і будаўнікоў з Берасця прыйшлося праз суд „выбіваць” грошы за зробленую працу. За тры месяцы працы гаспадар прыватнай будаўнічай фірмы “Берасцегруп” з амаль 5 тысяч толькі адзін раз заплаціў 1380 рублёў.
У сям’і двое дзяцей, якіх трэба карміць, таму прыйшлося сысці. Гаспадар фірмы стаў пазбягаць сустрэч з былымі работнікамі. Па яго словах, ён быў бы рады разлічыцца:
– Проста з намі не разлічваюцца з лютага месяца. Замест 20 тысяч далі 5 тысяч за ўвесь час. Як толькі з намі разлічваюцца, мы таксама тады з усімі разлічваемся.
РР: А калі з вамі не разлічацца да 31-га?
– Возьмем крэдыт.
Паводле работнікаў, каб было жаданне, разлічыўся б без скандалу:
– З 28-га лютага ён нам не плаціў грошы. 20-га красавіка мы адтуль сышлі і дагэтуль мы не можам выбіць грошы. Ён вельмі шмат людзей „пакідаў”.
– Даўно б разлічыўся, але калі чалавеку ўвільвае, то даводзіцца выцягваць у суд.
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Справа скончылася міравой згодай. Да канца месяца грошы павінны быць выплачаны. Такіх сітуацый становіцца ўсё больш і больш з-за дрэннага эканамічнага стану краіны, кажуць кіраўнік прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк і прававы інспектар прафсаюза Уладзімір Малей.
Беларускае Радыё Рацыя