Берасцейскія дэпутаты не жадаюць сустракацца з выбаршчыкамі
Берасцейскія дэпутаты не збіраюцца агалошваць інфармацыю: куды і калі да іх могуць прыйсці выбаршчыкі. Гэта вынікае з адказу, які атрымалі актывісты грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” ад старшыні Берасцейскага гарадскога савета дэпутатаў Мікалая Красоўскага.
Са слоў прадстаўніка грамадскай структуры Юрыя Жыдовіча, дэпутаты не захацелі пераняць прыклад сваіх гарадзенскіх калег:
– Практыка такая, што наведвальнік сайту Гарадзенскага савету дэпутатаў можа знайсці звесткі не толькі пра прозвішча свайго дэпутата і месца яго працы, але поўную інфармацыю, дзе і кім ён працуе, і калі будзе сустракацца наступны раз са сваімім выбаршчыкамі.
У сваім лісце да старшыні Берасцейскага гарадскога савета дэпутатаў актывісты пісалі пра неабходнасць пашырэння колькасці інфармацыі аб дэпутатах, акрамя іх працоўнага нумара тэлефону і імя з прозвішчам на сайце гарадскога выканаўчага камітэта.
Беларускае Радыё Рацыя