Берасцейскія ІП не вызначыліся са сваёй пазіцыяй



Берасцейскія прадпрымальнікі пакуль не вырашылі, ці гатовыя яны без дазволу ўладаў выйсці на вуліцу і бараніць свае правы. На апошнім сходзе, арганізаваным прадстаўнікамі малога бізнесу, было вырашана падаць чарговую заяўку на 4 сакавіка на правядзенне масавага мерапрыемства. Частка прадпрымальнікаў лічыць, што мітынг – гэта апошняя магчымасць абараніць свае правы, а частка – не бачыць сэнсу ў такіх дзеяннях:

 – Вельмі складаная сітуацыя. Зараз я бачу, што ўсё гэта фальш, хлусня, таму гатовы бараніць свае інтарэсы з усімі. Бо як тады жыць?

– Прадпрымальнікаў не чуюць. У нашай краіне адзін голас усё вырашае. І чым у гэтай сітуацыі дапамогуць мітынгі? Яны цягнуцца студзень, люты… Што далей?

– Які мітынг… Тым больш, калі ён палітычны, то ніхто на яго не пойдзе. Мы супраць гэтага. Трэба размаўляць, а не мітынгаваць.

Значная частка берасцейскіх прадпрымальнікаў чакае, што, пакуль мітынг арганізуюць простыя грамадзяне, якія раней апраналіся на рынках, у такім варыянце яны гатовыя адразу далучыцца да масавага мерапрыемства. Яны ўпэўненыя, што крызіс закранае не толькі бізнесоўцаў, але і іншыя групы насельніцтва, якія пакуль бяздзейнічаюць.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце