Берасцейскія мытнікі канфіскавалі ў расейца тры пісталеты
У Берасці мытнікі спынілі спробу перамяшчэння праз мяжу агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.
Як паведамляе прэс-група Берасцейскай мытні, грамадзянін Расеі на „Фальксвагене” ехаў з Бельгіі праз пункт пропуску „Варшаўскі мост” і пры вусным апытанні заявіў пра адсутнасць тавараў, забароненых або абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу.
Аднак падчас агляду аўтамабіля супрацоўнікі мытні выявілі пераматаныя скотчам скруткі, у якіх знаходзіліся 3 пісталеты і 97 патронаў калібра 9 мм.
Згодна з заключэннем абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, гэтыя прадметы адносяцца да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яго.
Берасцейская мытняй у дачыненні да расейца распачатая справа па арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў).
Матэрыялы справы перададзеныя ва ўпраўленне Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці. Грамадзянін затрыманы.
belapan.by