Берасцейскія памежнікі перахапілі беспілотнік з цыгарэтамі



Інцыдэнт адбыўся 20 ліпеня раніцай непадалёк ад вёскі Чыжэвічы за кіламетр ад беларуска-польскай мяжы. Правапарушальнікі спрабавалі незаконна перамясціць у Польшчу тытунёвыя вырабы з дапамогай самаробнага вінтакрылага апарата. Пагранічны нарад ужыў радыёэлектроннае ружжо «Навальніца-Р2» і збіў кантрабандны груз.

«З пачатку года гэта ўжо чацвёрты такі выпадак на ўчастку Берасцейскай памежнай групы. У цяперашні час праводзяцца праверачныя мерапрыемствы. Асобы правапарушальнікаў усталёўваюцца, ім пагражае штраф да 20 базавых велічынь», — дапоўнілі ў пагрангрупе.

zviazda.by