Берасцейскія партыйцы сядуць „за парты”



Партыйная школа імя беларускага палітолага Віктара Чарнова пройдзе ў Берасці. Яе арганізатарамі выступілі сябры абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі сумесна з менскімі калегамі. У праграме – знаёмства з праграмай партыі ды яе дзейнасцю, лекцыі і дыскусіі на тэму палітычных ідэалогій, – расказвае адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства Уладзімір Вуек:

– Па-першае, будуць лектары-палітолагі, якія будуць тлумачыць сітуацыю ў нашай краіне з пазіцыі палітолага суседней краіны, гэта будзе агульная інфармацыя. Будзе разглядацца такая тэма, як праца ў палітычных партыях. Гэта і справаводства са спецыфікай партыі, гэта і такое пытанне, асабліва актуальнае для беларусі, як фандрайзінг.

Партыйная школа пройдзе 16-17 верасня ў рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер”. Галоўныя ўдзельнікі школы – гэта партыйныя актывісты ды прыхільнікі дэмакратычных пераменаў у краіне.

Беларускае Радыё Рацыя