Берасцейскія пажарныя праявілі свае мастацкія здольнасці ў Польшчы



Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Добраахвотныя пажарныя” прынялі ўдзел у артыстычных спаборніцтвах у Люблінскім ваяводстве. Як кажа старшыня арганізацыі Аляксандр Саўчанка, беларуска-польскае супрацоўніцтва пажарных аб’яднанняў у такой форме адбылося ўпершыню:

– Гэта была першая спроба нашага супрацоўніцтва з Польшчай, з нашымі калегамі, Адбылася яна паспяхова. Абодва бакі засталіся задаволеныя. Па выніках варштатаў унесена такая прапанова, каб арганізаваць тут у Берасці выставу прац гэтых дзяцей.

  

Падчас творчых спаборніцтваў дзеці з грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пажарнымі справамі, змаглі атрымаць дадатковыя веды ў розных накірунках мастацтва такіх як разьба па дрэве, графіка, малюнак ды іншых.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасця