Берасцейскія праваабаронцы назвалі колькасць асуджаных за абразу і паклёп



Адпаведныя статыстычныя дадзеныя з’явіліся ў публікацыі Telegram-канала «Вясна/Брэст». Гаворка ідзе пра перыяд з лістапада 2020 па красавік 2021 года на Берасцейшчыне і пра артыкулы Крымінальнага кодэксу звязаныя з «паклёпам» і «абразамі» кіраўніка дзяржавы, дзяржаўнага служачага і суддзі.

Кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Гэта своеасаблівая рэакцыя на гвалт, які чыняць беларускія ўлады супраць беларускага насельніцтва.

Такім чынам за згаданы перыяд за «абразу прэзідэнта» асудзілі 5 чалавек, «дзяржслужачага» 19, «суддзі» 4 чалавекі. Акрамя таго за «паклёп» прыцягнута да адказнасці васьмёра. Таксама праваабаронцы адзначыілі што за апошнія 2 месяцы гэтыя лічбы рэзка павялічыліся.

Беларускае Радыё Рацыя