Берасцейскія праваабаронцы шукаюць валанцёраў
Прадстаўнікі берасцейскага аддзялення праваабарончага цэнтра „Вясна” шукаюць валанцёраў.
Найперш патрабуецца весці маніторынг судовых пасяджэнняў, працаваць у сацыяльных сетках, пісаць тэксты, кансультаваць у складанні скаргаў, – адзначыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Адна з асноўных і важных задач – гэта трэба маніторыць судовае пасяджэнне. І асноўная мэта якая? Па-першае, даць ацэнку наколькі суд быў справядлівы і наколькі ісціна адпавядае таму, што ставіцца ў віну нашымі ўладамі. Па-другое, гэта распаўсюд інфармацыі пра гэтыя суды і лёсы людзей, якія за кратамі.
Прапануецца праца як у анлайн, так і ў афлайн прасторы. Ёсць задачы для Берасця і па Берасцейскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце