Берасцейскія праваабаронцы заклікаюць віншаваць палітвязняў з днём народзінаў



Віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў заклікаюць берасцейскія праваабаронцы. Гэта дадатковая магчымасць напісаць ліст ці даслаць паштоўку тым, хто знаходзіцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах:

Бліжэйшая дата, калі адразу два палітвязня будуць святкаваць свае Дні народзінаў – 21 жніўня. У гэты дзень нарадзіліся Аляксей Арцецкі і Сяргей Волкаў. Яны знаходзяцца ў СІЗА №7 у Берасці.

Аляксей Арцецкі абвінавачваецца па артыкулу 342 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Сяргей Волкаў праходзіць па частцы 2 артыкулу 293 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або Удзел у масавых беспарадках.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя