Берасцейскія праваабаронцы шукаюць валанцёраў
Валанцёраў для грамадскага кантролю ў Берасці шукаюць прадстаўнікі праваабарончага цэнтру „Вясна” і праваабарончая супольнасць. Яны неабходныя для таго, каб фіксаваць хаду судовага пасяджэння ды асноўную інфармацыю.
Як адзначаюць самі праваабаронцы, такая інфармацыя дазволіць манітараваць пасяджэнне, каб хутчэй прызнаваць палітвязняў. Пры аднаўленні законнасці, людзі з такім статусам павінны быць неадкладна вызвалены.
Таксама збор звестак пра парушэнні забяспечвае доказы для прыцягнення парушальнікаў да адказнасці, а агалошванне фактаў правапарушэнняў дазваляе ўбачыць іх усім зацікаўленым.
Для тых, хто мае магчымасць і свабодны час, прапануецца запоўніць анкету.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце