Берасцейскія раварысты сустрэліся з мясцовай уладай



У Берасці адбылася сустрэча раварыстаў са старшынём мясцовага гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком.

За вела-Берасце

Як інфармуе афіцыйны сайт установы, на ёй дыскутавалі пра праблемы звязаныя з арганізацыяй веларуху ў горадзе ды шляхі іх вырашэння.

Сітуацыю з інфраструктурай на дадзены момант, каментуе валанцёрка кампаніі “За вела Берасце” Алеся Яршчык прадстаўнікі якой прысутнічылі на сустрэчы:

– Бачна, што ўлады намагаюцца рабіць нешта ў гэтым напрамку, але вельмі павольна, няўдала. Тыя сцежкі, якія робяць, іх малююць на старым асфальце – звычайны ходнік дзеляць на дзве часткі. Для раварыстаў яна вельмі вузкая, каб размінуцца, і нават у адзін бок ехаць нязручна.  

Па выніках сустрэчы былі агучаны планы па стварэнні адзінага транспартнага кластэру, у якім аб’яднаюць усе роварныя сцежкі горада. Дзякуючы гэтаму раварыст зможа бяспечна перасоўвацца па горадзе, паведамляе сайт гарвыканкама.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце