Берасцейскія раварысты знаёміліся з досведам польскіх калегаў



У берасцейскай прасторы „Экакластар” мясцовыя раварысты сустрэліся з жыхаром Лодзі, сузаснавальнікам і прэзідэнтам фонду „Феномен” Хубертам Бараньскім.

„Сёння Лодзь лічыцца адным з самых „веласіпедных” гарадоў Польшчы з развітай інфраструктурай”, – дзеліцца інфармацыяй Хуберт:

– Перадусім хацеў паказаць, чым мы займаемся і займаліся апошнія 12 гадоў. Гэта ўсё не з’явілася адразу. І трэба гэта разумець. Трэба мець магчымасць размаўляць з палітыкамі, журналістамі, паказваць жыхарам горада, як гэта зрабіць. І пачаць гэта рабіць. Хацеў перадусім паказаць, як Лодзь справілася і спраўляецца з рэчамі, якія маюць дачыненне да ровараў – а гэта роварныя дарожкі, паркінгі і так далей.

Сустрэча праходзіла ў межах праграмы ўстановы „За вела Берасце”, якая называецца „Веласіпеды для Берасця”. Наведала яе блізка трыццаці чалавек. Хуберт Бараньскі зазначыў, што ў параўнанні з мінулым візітам, а гэта было два гады таму, у велаінфраструктуры Берасця адбыліся перамены.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце