Берасцейскія сацыял-дэмакраты рыхтуюць да 100-годдзя БНР адмысловыя рэзалюцыі
Рэзалюцыі да Дня Волі рыхтуюць у Берасці прадстаўнікі абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Пра гэта паведаміў палітык Ігар Маслоўскі. Патрабаванні да ўладаў будуць зачытаныя падчас урачыстасцяў, запланаваных да 100-годдзя БНР 25 сакавіка, – распавёў грамадскі дзеяч.
– Мне даручана падрыхтаваць папярэднія тэксты рэзалюцый для мітынга. Тэмы для рэзацыюцый: аб незалежнасці Беларусі; рэзалюцыя аб падтрымцы беларускай мовы і пашырэнне яе ўплыву; рэзалюцыя аб дзеячах БНР, якія нарадзіліся, жылі ці неяк інакш звязаныя з Берасцейскай вобласцю, гэта вельмі важнае пытанне, бо іх памяць фактычна не ўшанаваная на тэрыторыі вобласці.
Папярэдне будуць падрыхтаваныя праекты рэзалюцый. Далей яны будуць размешчаныя для абмеркавання ў публічнай прасторы.
Беларускае Радыё Рацыя