Берасцейскія ўлады паабяцалі, што смярдзець перастане
У Берасці гарадскія ўлады паабяцалі ўзяцца за праблему непрыемных пахаў у горадзе. Палепшыць экалогію да 1000-годдзя горада прапанаваў старшыня Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук.
Дзеянні прадстаўніка ўлады каментуе старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:
– У выніку тады ад абласнога выканаўчага камітэта мы атрымалі адказ на пытанне, калі ж паветра ў Берасці будзе мець добры пах? Атрымалі адказ, што паветра ў Берасці будзе чыстым у 2016 годзе. А зараз мы бачым, што новыя гарадскія ўлады зноў гэтую тэму перасунулі значна далей.
Актывісты пачыналі кампанію „За чыстае паветра” яшчэ ў 2011 годзе. Тады пад зваротам да гарадскіх уладаў за вырашэнне праблемы яны сабралі больш за тысячу подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце