Берасцейскія журналісты-фрылансеры летась заплацілі 17 тыс. руб. штрафаў



Берасцейскія праваабаронцы адсочваюць сітуацыю з пераследам журналістаў. Пра гэта паведаміў мясцовы абаронца правоў чалавека Уладзімір Вялічкін:

– Берасцейскія журналісты-фрылансеры заплацілі ў мінулым годзе больш за 17 тысяч рублёў штрафаў за сваю журналісцкую дзейнасць. У гэтым годзе я ўжо быў сведкам трох судоў, і журналістам “Белсата” Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку прысудзілі тры штрафы па 40 базавых, то бок 120 базавых маем на сённяшні день у гэтым годзе.

Праваабаронца дадаў што пераслед журналістаў па адміністрацыйным артыкуле 22.9 – „праца без акрэдытацыі” не адпавядае ні міжнароднаму праву, ні Канстытуцыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.