Берасцейца асудзілі за забойства кацяня



У Берасці асуджаны мясцовы жыхар, які ў стане алкагольнага ап’янення зарэзаў нажом двухмесячнае кацяня і пагражаў забіць яго гаспадара.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, схапіўшы гаспадара кацяня рукой за левае плячо, абвінавачваны прыставіў да яго шыі нож, прычыніўшы яму лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Як паведамляе Берасцейскі абласны суд, хуліган прызнаны вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай (ч. 1, арт. 339-1 КК), а таксама ў пагрозе забойствам (арт. 186).

Па сукупнасці злачынстваў абвінавачванаму канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на адзін год і тры месяцы ў калоніі строгага рэжыму.

belapan.by