Берасцейцам адмовілі праводзіць сходы
Адмову правядзення мясцовых сходаў у Берасці ды Берасцейскім раёне атрымалі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.
Адпаведныя заявы на правядзенне веча яны падавалі ў выканаўчыя органы ўлады, – адзначыў юрыст Раман Кісляк:
– У Берасцейскім райвыканкаме спаслаліся на тое, што гэты адказ падобны на той адказ, які мы атрымалі па рэферэндуму. Быццам будуецца завод нацыянальнага значэння, гэта не ў кампетэнцыі мясцовай улады. Але тым не менш жыхары Берасцейскага раёна мелі магчымасць абмеркаваць, нават калі гэта не ў кампетэнцыі мясцовай улады. Тым не менш яны лічаць гэта немэтазгодным.
Паводле Рамана Кісляка, у сваю чаргу Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт звярнуў увагу, што людзі маюць права самі арганізаваць такія сходы, але без іх дапамогі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце