Берасцейцам нагадалі пра іх працоўныя правы



На цэнтральных вуліцах Берасця прадстаўнікі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці раздалі некалькі соцен улётак да Міжнароднага дня за годную працу. Намеснік кіраўніка рэспубліканскай прафсаюзнай арганізацыі Зінаіда Міхнюк адзначае, што важна такім чынам пашыраць кола людзей, якія змагаюцца за свае правы:

– Папрасілі людзей працы падтрымаць нас у нашых патрабаваннях. Наш прафсаюз даўно выступае за адмену прымусовай кантрактнай сістэмы. І тут мы канкрэтна прапаноўваем унесці змены ў артыкул 38-ы і 198-ы Працоўнага кодэкса. Каб не парушаліся правы працоўных, каб чалавек у 21 стагоддзі не быў завуаляваным рабом.

Ва ўлётках былі пазначаныя кантакты прадстаўніцтва прафсаюза РЭП у рэгіёнах і абласных цэнтрах Беларусі, па якіх грамадзяне змогуць далучыцца да аб’яднання працоўных.

Беларускае Радыё Рацыя