Берасцейцам паказалі “Жонку наглядчыка заапарка”



У малой зале найбуйнешага кінатэатра Берасця “Беларусь” з аншлагам прайшоў паказ стужкі “Жонка наглядчыка заапарка”. Цікавостка ў тым, што фільм цалкам агучаны па-беларуску. З вітальным словам перад наведвальнікамі выступіў Андрэй Кім – кіраўнік праекта “Беларускія ўікэнды”, у межах якога агучвалі фільм:

Я спадзяюся, што гэта не апошні раз, калі мы прыязджаем. Але заўсёды першы раз – асаблівы. Так што застаецца толькі пажадаць вам прыемнага прагляду.

– Мы любім паказы ў кінатэатрах, бо гэта рэальна натхняе. Гэта супер! Мы бачым, што сотні людзей падзяляюць нашы перакананні.

– Вельмі складана ў 2 словах выказаць, бо гэта цэлы комплекс уражанняў. Але я думаю, што гэта стужка добрая для стартавай версіі, каб пачуць беларускую мову і паразважаць на розныя тэмы.

Паказ “Жонкі наглядчыка заапарка” ад “Беларускіх ўікэндаў” падтрымала кампанія Velcom і Польскі інстытут ў Менску. “Берасце было апошнім абласным цэнтрам, дзе не здараліся #belweekend, і сёння гэтая крэпасць узята”, – падсумаваў Андрэй Кім у сваім instagram адразу пасля паказу.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара