Берасцейцам пакажуць фільмы на праваабарончую тэматыку
Берасцейцы прымаюць удзел у тыдні асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму. Гэтак у прасторы тэатра “Крылы халопа” адбудзецца паказ серыі стужак на праваабарончую тэматыку. Падрабязней кажа адміністратар “Крылаў халопа” Святлана Гайдалёнак:
– Я запрашаю ў выходныя ўсіх у прастору “Крылы халопа”. Мы ўдзельнічаем у тыдні асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, які арганізуе “Human Constanta” разам з ініцыятывамі “Жывая бібліятэка” і “WATCHDOCS”.
Пачатак праглядаў а 14-й гадзіне па адрасе Халтурына 2/1. Берасцейцам пакажуць фільмы “Горкі шакалад” і “Чыстыя” з субцітрамі на расейскай і беларускай мовах. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з удзелам праваабаронцаў.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце