Берасцейцам распавялі пра эміграцыю і беларускія стартапы ў ЗША
Адмысловы, ужо трэці па ліку ў Берасці, семінар на гэтыя тэмы правёў амерыканскі адвакат беларускага паходжання Юрась Зянковіч.
На мерапрыемства сабраліся людзі, пераважна зацікаўленыя пытаннямі эміграцыі ў Новы Свет. Кажа сам адвакат:
– Амерыка – гэта краіна для моцных людзей. То бок, людзі, якія не прызвычаіліся ўпірацца, якія, як казаў Зміцер Вайцюшкевіч, “беларускі мужчына сядзіць на канапе ў цэнтры Еўропы”, такія людзі вернуцца як пабітыя сабакі з Амерыкі. І гэта будуць тыя, што распавядуць, што ў Амерыцы нічога добрага няма. І ніякай будучыні няма. А чалавек, які гатовы шмат працаваць, гатовы працаваць у першую чаргу над сабой, а гэта самая цяжкая праца – развівацца, вучыцца новаму, той даб’ецца поспеху.
Акрамя ўласна прэзентацыі пра ўмовы эміграцыі і вядзення бізнесу ў Злучаных Штатах, Юрась Зянковіч апавёў пра палітычную сітуацыю ў краіне, некаторыя прававыя аспекты, гісторыю і сучасны стан беларускай эміграцыі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце