Берасцейцаў і гамельчукоў навучаць назіраць за птушкамі
Для жыхароў Гомельшчыны і Берасцейшчыны адкрыюцца адмысловыя школы па бёрдвотчынгу, у якія запрашаюць дарослых аматараў назірання за птушкамі. Школы будуць праводзіць прадстаўнікі грамадскай арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны” і на занятках можна будзе даведацца, як выглядаюць каля 100 птушак Беларусі.
Пра навучанне распавядае адзін з выкладчыкаў, гарадзенскі арнітолаг, рэдактар сайта „Птушкі Штодня” Зміцер Вінчэўскі:
– Пачынаюцца ў такім больш маштабным праекце, чым школа працавала, якая ў Менску. У некалькіх гарадах на Берасцейшчыне, на Гомельшчыне. На Гомельшчыне – гэта Гомель, Мазыр, Тураў. На Берасцейшчыне цэлы шэраг, больш у заходняй частцы вобласці – гэта Берасце, Маларыта, Камянец, Пружыны і Баранавічы.
Па словах Зміцера Вінчэўскага, назіранне за птушкамі – гэта цікавае хобі:
– Гэта вельмі цікавае хобі, у якім можна расці ўсё жыццё, бо птушкі ёсць не толькі ў нашай краіне. Птушкі ёсць па ўсяму свету, калі падарожнічаеш, то сустракаеш іх паўсюль. Пасля таго, як пачнеш назіраць у нас, цікаўнасць да іх не змяншаецца. Акрамя таго, што іх можна глядзець і ў інтэрнэце, у кнігах, нейкіх фільмах. Для таго, каб паглядзець самому, гэта трэба выйсці некуды на прыроду. Таум праект, які называецца „Быць здаровым разам з птушкамі”, ён накіраваны менавіта на тое, каб дзякуючы птушкам выцягнуць людзей на прыроду.
Навучанне ў школах будзе бескаштоўным. Пра ўмовы навучання мажна даведацца на сайце таварыства „Ахова птушак Бацькаўшчыны” і „Птушкі Штодня”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня