Берасцейцаў павіншавалі са Старым Новым годам
Берасцейская моладзь напярэдадні Шчодрага вечару павіншавала гараджан невялікімі сувенірамі.
Група дзяўчат раздавала самаробныя ялінкі і фігуркі жывёл мінакам у цэнтры горада. Расказвае Юлія:
– Раздавалі сувеніры мінакам – тым, хто ідзе, магчыма, на працу, каб падараваць ім добры настой. Зараз вельмі холадна, хочацца, каб людзям было больш радасна.
Акцыя сталася мажлівай, дзякуючы перамозе на конкурсе “Біржа ідэй” ад агенцтва рэгіянальнага развіцця – “Дзедзіч”. Пераможцы атрымліваюць невялікае фінансаванне на пакрыццё выдаткаў і ў дадзеным выпадку – на выраб сувеніраў.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара