Берасцейцы актыўна вывучаюць польскую мову



Шэраг сустрэч па вывучэнні польскай мовы ладзяць у Берасці сябры беларуска-шведскай моладзевай платформы АБФ (Актыўным быць файна). Актывісты займаюцца праглядамі фільмаў, гуляюць у гульні, абмяркоўваюць важныя для грамадства тэмы. Лідар АБФ у Берасці Алена Салавейка падкрэсліла, што ў грамадзян, якія валодаюць польскай мовай, ёсць шмат перавагаў:

– Улічваючы нашу лакацыю, тое, што мы ў Берасці, гэта вельмі актуальна. Усе ведаюць, што карта паляка дае шмат выгодаў – ці то адукацыя, ці то вядзенне бізнесу, ці то папросту атрымаць дармовую візу. Гэта для многіх актуальна.

Як распавяла Алена Салавейка, кожнае мерапрыемства – гэта дзень адкрытых дзвярэй, дзе кожны можа задаць свае пытанні або падзяліцца досведам.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце