Берасцейцы Аляксандр Бабіч і Міхаіл Шабалюк прызнаныя палітвязнямі
Гэта вынікае з абноўленага спісу незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна». Абодвум прысудзілі 3,5 і 3 гады адпаведна за «супраціў супрацоўнікам міліцыі…», які меў месца 9 жніўня 2020 года на акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў у Берасці.
Аляксандр Бабіч
Узгадвае маці Аляксандра Бабіча — Жана Загжэцкая:
– У той вечар 9 чысла неабыякавыя людзі выйшлі, таму што ў іх быў “крык душы”, што несправядліва. Калі б ён сябе не абараніў, магчыма, ён быў бы чарговым у той жа самай спартовай залі, дзе збівалі гэтых хлопцаў. Ён проста сябе абараніў, каб не стаць інвалідам. Натуральна, гэта самаабарона.
Такім чынам спіс палітзняволеных «Вясны» папоўніўся яшчэ на некалькімі дзясяткамі чалавек. Па стане на 27 студзеня 2021 года такіх 214 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота са старонкі Аляксандра Бабіча ў „Фэйсбук”