Берасцейцы атрымалі гуманітарную дапамогу з Нямеччыны



Гуманітарную дапамогу з Нямеччыны атрымалі ў Берасці сябры грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”. Яна будзе перададзеная ў медыцынскія ўстановы горада і вобласці. Сярод падарункаў – івалідныя каляскі, хадункі, прыложкавыя медыцынскія столікі, кіслародныя канцэнтратары ды іншае. Таксама будзе перададзена адзенне былога ўжывання для маламаёмасных сем’яў. Пра гэта распавяла старшыня аб’яднання Лідзія Раманюк:

–   Ад дапамогі не трэба адмаўляцца. Людзі ў Нямеччыне прыкладаюць шмат намаганняў, каб сабраць гэтую гуманітарную дапамогу. А па-другое, нашай краіне не хапае фінансавых сродкаў, каб забяспечыць усе шпіталі ўсім неабходным.

„Нашая медыцына адстае ад сусветнага ўзроўню, мы не маем такіх жа сучасных інвалідных калясак ды медыцынскіх ложкаў. Але прыйдзе час, і ўзровень нашай медыцыны вырасце. А пакуль трэба выкарыстоўваць дапамогу,” – ўпэўнена Лідзія Раманюк.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота inspalvus.lt