Берасцейцы атрымалі першыя „лісты шчасця”
У першыя дні новага года берасцейцы атрымалі „лісты шчасця”. Датычацца яны асобаў, якія ўнесены ў гэтак званую „базу дадзеных” грамадзянаў, якія не занятыя ў эканоміцы.
У базу патрапілі людзі, якія нават згодна з адпаведным дэкрэтам не мусяць у ёй знаходзіцца. Яны павінны самастойна прадстаўляць на разгляд камісіі падставы для выключэння са спісу:
– Справа ў тым, што грамадзяне, якія выхоўваюць дзіцё да 7-мі гадоў, яны з’яўляюцца занятымі. Вы мне зараз назавеце дату нараджэння, я пазначу і мы вас выключым.
Вядома, што ў гэтак званую „базу дадзеных” патрапіла каля паўмільёна грамадзян Беларусі. Усіх папярэдне палічылі не занятымі ў эканоміцы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце