Берасцейцы далучаюцца да акцыі «Гадзіна Зямлі»
“Гадзіна Зямлі” — да ўдзелу ў такой акцыі 30 сакавіка запрашаюць у Берасці.
Афіцыйна адразу ў некалькіх кропках горада на гадзіну будзе адключана святло. Да падзеі далучыліся некалькі бараў, гарбатны домік, кавярні і агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, як паведаміў адзін з галоўных арганізатараў Рыгор Цярэнцьеў:
– Будзе адключана святло з 20.30 да 21.30. Мы плануем адключыць шэраг крупных будынкаў у Берасці. Гэта будуць як дзяржаўныя будынкі, адміністрацыя горада, так і крупныя гандлёвыя аб’екты, адміністрацыйныя цэнтры. Плануем адключыць вуліцу Савецкую і Гогаля, дзе цалкам будзе выключана падсветка.
У прыватнасці, у арганізацыі “Дзедзіч” а 20-й гадзіне пачнецца выступ кавер-бэнда “К.А.Д.Р.ы”, пройдуць настольныя гульні і прапануецца да частавання гарбата.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце