Берасцейцы хочуць ведаць, чым займаюцца „народныя абраннікі”



Берасцейская грамадская арганізацыя “За свой горад”, якая арганізавала кампанію “Знайдзі дэпутата”, змагаецца ў Лунінцы і Бярозе за магчымасць прысутнічаць на сесіях раённых саветаў дэпутатаў.   У гэтых райсаветах па надуманых прычынах  у парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і закона па самакіраванні сябрам арганізацыі Таццяне Тарасевіч і Анатолю Прышчыку было адмоўлена прысутнічаць на сесіях.

Адмова ў Бярозе была абскарджана ў Берасцейскім абласным савеце,  кажа Валянцін Лазарэнкаў:

– Абласны Савет напісаў, што ніякіх праблем там не было. Гэта мы выдумляем, каб хацелі, то маглі б папрысутнічаць на сесіі. Сесія была адкрытая, і ніхто не забараняў там быць.

Паводле кіраўніка арганізацыі Ігара Маслоўскага,  Лунінец не палічыў патрэбным нават адказаць, чаму не дазволілі прысутнічаць на сесіі.

Парушэнне рэгламенту таксама абскарджана ў абласным райсавеце:

– Мы просім вышэйстаячую інстанцыю – Берасцейскі абласны Савет – адмяніць усе рашэнні, якія былі прынятыя на гэтай сесіі.

Калі не ўдасца дамагчыся законнасці ў межах вобласці, запыт будзе накіраваны ў Палату прадстаўнікоў. Каб сябры арганізацыі змаглі прысутнічаць на сесіях і даводзіць да людзей, чым займаюцца  так бы мовіць „народныя абраннікі”, прозвішчы якіх людзі нават не могуць успомніць, – гавораць актывісты.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя