Берасцейцы мерзнуць на працы
На холад у цэхах скардзяцца супрацоўнікі фабрыкі “Дынама” ў Берасці. Яны сцвярджаюць, што тэмпература паветра апускаецца да 9 градусаў. Кіраўніцтва ўстановы спасылаецца на грашовую запазычанасць вытворчасці і тлумачыць, што прыбытку хапае толькі на выплату заробкаў, падаткаў і электраэнергію. Прававы інспектар Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей падкрэсліў, што ў такіх умовах праца не можа быць працягнутай:
– Ёсць санітарныя нормы і правілы мікраклімату працоўных месцаў, вытворчых і офісных памяшканняў. Паводле гэтых нормаў, катэгорыі працы размяжоўваюцца на аснове інтэнсіўнасці агульных энергазатрат арганізма (ккал/г). І вось да катэгорыі 1а адносяцца працы з інтэнсіўнасцю энергазатрат да 120 ккал/г.
Паводле нормаў, максімальны час працы на швейнай вытворчасці пры тэмпературы паветра 13 градусаў – гэта адна гадзіна. Каб працаваць восем гадзінаў, тэмпература ў цэху павінна адпавядаць 20 градусам Цэльсія.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце