Берасцейцы не прытрымліваюцца мераў прафілактыкі ў грамадскім транспарце
Берасцейцы не прытрымліваюцца мераў прафілактыкі ў грамадскім транспарце. Колькасць пасажыраў, што знаходзіцца ў салоне транспартнага сродку, неабмежаваная.
Распавядае наш карэспандэнт Аліса Поль:
– Ад 20 да 30 працэнтаў жыхароў горада вырашыла ў часе эпідэміі больш хадзіць пешшу ці перасоўваюцца на ровары. Але ў часы пік у аўтобусах ды тралейбусах захоўваецца вялікая колькасць людзей.
У той час у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй мясцовыя ўлады скарэктавалі графік грамадскага транспарта. З’явіліся дадатковыя рэйсы.
Прыкладна палова пасажыраў носіць маскі, але з кожным днём колькасць тых, хто выкарыстоўвае сродкі абароны ад Кавід-19, становіцца ўсё больш.
Згодна рэкамендацый мясцовых эпідэміёлагаў, у транспарце рэгулярна павінна адбывацца вільготная прыборка і рабіцца дэзынфекцыя салону. Таксама кіроўца мусіць змясціць інфармацыю па недапушчальнасці ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце